Вы тут

Нататкі шматдзетнага таткі


Пакінулі сына аднаго з малодшай дачкой. Праз нейкі час вяртаемся, сын гаворыць:

— Уяўляеш, паставіў Ксеніі на кампе нарэзку песенек з сучасных мультфільмаў — прыбегла да мяне ўся ў слязах: махае рукамі і крычыць незадаволена. Тады я паставіў ёй «Па дарозе з воблакамі» з савецкага мульціка, дык яна мяне потым разоў дзесяць прымушала гэту песеньку наноў ставіць, а сама пад яе танцавала.

Як па мне, дык нічога дзіўнага. Маленькія дзеці падсвядома цягнуцца да добрага і цудоўнага, а агрэсіўны сучасны шлак машынальна выклікае ў іх непрыманне. Мы з малодшымі дзецьмі ўжо разоў сто пераглядалі Карлсана, Чабурашку і Ката Леапольда, і ні разу яны мне не сказалі, што гэта бязглуздыя мульцікі.

А вось старэйшыя дзеці гадоў пяць таму сказалі мне прамым тэкстам: «Тата, толькі не стаў нам больш сумныя савецкія мульцікі». І малодшыя таксама, канешне, аднойчы так скажуць — і я іх паслухаю.

Але, запэўніваю вас, калі яны вырастуць і паразумнеюць, і навучацца адрозніваць добрае ад дрэннага, яны самі з задавальненнем будуць глядзець гэтыя самыя «сумныя» мультфільмы, і будуць ставіць іх сваім дзецям.

* * *

Двайняткі:

— Тата, давай згуляем у настольную гульню.

— У якую?

— Выбірай: у «Мема» або ў «Добл».

— А якая прасцейшая?

— «Мема» на кемлівасць, а «Добл» — на рэакцыю.

Жонка з кухні:

— Выбірай «Добл», там думаць увогуле не трэба.

Я:

— Добра, давайце праверым, у каго лепшая рэакцыя.

(Зразумела, што ў кемлівасці я з імі не магу цягацца.)

Згулялі. Па праўдзе кажучы, лепш бы я выбраў «Мема» — тады б у мяне яшчэ заставаліся ілюзіі адносна ўласнай рэакцыі. А так мала таго, што я не вельмі кемлівы, дык яшчэ, як высветлілася, і тормаз.

Павел ХОЛАД

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.