Вы тут

Тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму ліпеня


У чэрвені мы знемагалі ад спёкі, прасілі сонейка быць менш гарачым. Але прыйшоў ліпень і ўсё змянілася. Дажджы, навальніцы, слабы туман і далёка не летняе надвор'е. І цяплей пакуль не будзе. У бліжэйшыя дні на тэрыторыю краіны працягне паступаць паветраная маса з поўначы Еўропы, так што разлічваць на цяпло не прыходзіцца. Праўда, у выхадныя дні дажджоў будзе менш, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Максімальная тэмпература паветра ад плюс 16 да плюс 22 градусаў. А вось у суботу ўначы будзе пераважна без ападкаў. Удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла, удзень — плюс 16—23 градусы. У нядзелю месцамі не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, удзень — 15—22 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—13 цяпла, днём — ад плюс 16 да плюс 23 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

 

Загаловак у газеце: Холадна не па сезоне

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.