Вы тут

Аляксандр Лукашэнка адкрыў «Славянскі базар у Віцебску»


Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» стаў святам дружбы і ўзаемаразумення. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамляе БЕЛТА.


«У гэты ўрачысты вечар хачу шчыра вітаць усіх, хто сэрцам адгукнуўся на пазыўныя міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Усіх, дзякуючы каму не проста горад, а ўся наша Беларусь у літаральным сэнсе жыве мастацтвам, гучыць музыкай фестывальнага лета, гаворыць на розных мовах. Мы рады ўсім, хто прыехаў да нас, каб падзяліць гэтае прыгожае свята — сапраўднае свята мастацтва, дружбы і ўзаемаразумення», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта такім фестываль і задумваўся ў пачатку 1990-х гадоў, ён стаў адказам творчых людзей на распад вялікай шматнацыянальнай краіны. «Яны аб’ядналіся, каб захаваць брацкія адносіны паміж новымі незалежнымі дзяржавамі. Гэта заканамерна: у няпростыя часы маральную апору людзі заўсёды знаходзілі ў мастацтве», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Віцебск невыпадкова быў выбраны тады культурнай сталіцай брацкіх славянскіх краін: гэты горад валодае асаблівай творчай энергетыкай. «Тут жылі і тварылі найвялікшыя авангардныя мастакі — Малевіч і Шагал. Яны падарылі свету чорны квадрат і юных закаханых, парылых над горадам», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што пануючая ў Віцебску творчая атмасфера вось ужо паўстагоддзя натхняе на стварэнне яркіх рознапланавых фестываляў. Многія з іх і сёння збіраюць самых таленавітых музыкаў, харэографаў, дызайнераў і мастакоў з самых розных краін. «Мы захавалі статус Віцебска, горада з багатымі культурнымі традыцыямі, падтрымаўшы «Славянскі базар» на дзяржаўным узроўні. У свой час мы проста выратавалі «Славянскі базар» ад знішчэння пасля распаду Савецкага Саюза. І нездарма — штогод мы прымаем сяброў нашага фестывалю з усіх куткоў зямнога шара. Славянскі свет, які, напэўна, многія недзе там на Захадзе калісьці не ўспрымалі ўсур’ёз, стаў ядром, цэнтрам прыцягнення многіх народаў. Сёння ў Віцебску мы ўжо чуем гаворка прадстаўнікоў Індыі, Кітая, Кубы, Ізраіля, Злучаных Штатаў Амерыкі. Мы ім рады. Традыцыйна ў ліпеньскія дні Віцебск уяўляе сабой прыклад самага гасціннага і музычнага горада», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў канкурсантам фестывалю паспяховых выступленняў, журы — сумленнага судзейства, гледачам — самых станоўчых эмоцый і добрага настрою і ўсім — добрага надвор’я. Ён перакананы, што ўражанні ад фестывальных дзён будуць самымі яркімі, настрой толькі святочным, а душы будуць сагрэтыя мелодыямі любімых песень.

Таісія Павалій удастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення»

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў яе спявачцы падчас урачыстага адкрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «Славянскі базар», на якім за 28 гадоў вырасла цэлае пакаленне, поўны добрых традыцый. І адна з іх — ушаноўваць у дзень адкрыцця выдатных артыстаў, чыя творчасць садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж народамі. 

«У гэтым годзе спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» мы ўручаем выбітнай спявачцы і добраму сябру не толькі Беларусі, але і Расіі — народнай артыстцы Украіны Таісіі Павалій. У яе адмысловая гісторыя: у свой час яна стала пераможцай конкурсу маладых выканаўцаў на гэтай сцэне, і сёння яе імя заслужана заззяла на плошчы зорак нашага «базару», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб творчы шлях Таісіі Павалій стаў годным прыкладам для ўсіх, хто робіць першыя крокі ў свеце музыкі, у тым ліку для прадстаўніцы Беларусі Ксеніі Галецкай, якая стала ўладальніцай Гран-пры міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019». Юная спявачка таксама атрымала сваю ўзнагароду з рук Прэзідэнта. «Хацелася б, каб лёс гэтага прызёра склаўся дакладна так, як у Таісіі Павалій», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Таісія Павалій прызналася, што атрыманне спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі стала для яе вельмі важнай падзеяй. «Тое, што я атрымліваю яе на беларускай зямлі, для мяне таксама вельмі важна, бо менавіта тут робіцца ўсё дзеля міру, дружбы і ўзаемаразумення паміж людзьмі», — падкрэсліла спявачка.

А вось так выглядала адкрыццё фестывалю ў аб'ектыве Ганны ЗАНКАВІЧ

Фота БЕЛТА і Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.