Вы тут

У Брытаніі зняволеным выдадуць ключы ад камер


Па новых прапанаваных правілах працы турэмных устаноў у Брытаніі зняволеныя змогуць атрымліваць ключы ад камер за добрыя паводзіны. Тэкст дакумента размясціла міністэрства юстыцыі каралеўства.


Ведамства такім чынам хоча матываваць мясцовыя ўлады надаваць больш увагі сістэме ўзнагароджанняў для арыштаваных, а не пакаранняў. Мяркуецца, што кіраўнікі турмаў атрымаюць права вырашаць, хто са зняволеных зможа свабодна рыхтаваць сабе ежу, праводзіць час з наведвальнікамі і ў трэнажорнай зале.

У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік турэмнага персаналу «увесь час выкарыстоўваць слоўныя формы адабрэння». Аднак шэраг формаў заахвочванняў застаецца забароненым - да прыкладу, падключэнне платных тэлеканалаў і «іншых недарэчных рэчаў».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.