Вы тут

Знойдзена анамальна вялікая медуза памерам з чалавека


У прыбярэжных водах англійскага графства Корнуол дайверы выявілі анамальна вялікую бачковую медузу. Пра гэта паведамляе таблоід The ​​Mirror.


Фота ВВС

Біёлаг Ліззі Дэйлі займалася дайвінгам ў рамках дабрачыннай кампаніі Wild Ocean Week (Тыдзень Дзікага Акіяну). Тады яна заўважыла медузу, якая была памерам з яе цела. «Бачковыя медузы такія велізарныя, таму заўсёды выклікаюць павышаную цікавасць», - прымеціў даследчык марской фауны Руперт Кірквуд.

Чакаецца, што знойдзеную пад вадой гіганцкую істотуа вымые на бераг летам ці восенню.

Бачковая медуза можа дасягаць 90 сантыметраў у дыяметры і важыць да 35 кілаграмаў. Гэты від медуз не ўяўляе небяспекі для чалавека.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.