Вы тут

Некалькі слоў пра збор агуркоў і догляд за памідорамі


У другой палове лета, калі сцёблы клематысаў цалкам адраўнеюць, ніз куста і парасткі на вышыню 30 см ад зямлі апырскваюць слабым растворам гашанай вапны, прычым трэба сачыць, каб вапна пакрывала ніжнюю частку лазы тонкім пластом.


Каб агуркоў было больш

Пры зборы агуркоў неабходна звяртаць увагу на форму і афарбоўку пладоў, а таксама на колер лістоў. Калі плады светла-зялёныя з завостранай верхавінай (падобныя на моркву), то ім патрэбен азот; калі расшыраныя зверху і звужаныя да пладаножкі (падобныя на грушу) — ім неабходны калій і г. д. Збіраць агуркі неабходна праз дзень, у ранішнія гадзіны, націскаючы вялікім пальцам на пладаножку і не тузаючы кончыкі. Пры гэтым кончыкі не пераварочваюць і не зрушваюць з месца. Кожны агурок, не зняты своечасова, затрымлівае рост іншых. У пачатку жніўня трэба тэрмінова правесці яшчэ адну падкормку агуркоў. Для гэтага ў вядры вады раствараюць літровы слоік каравяку, чайную лыжку мачавіны і па адной сталовай лыжцы суперфасфату і калійных угнаенняў. Таксама неабходна тэрмінова з інтэрвалам 7—10 дзён правесці дзве пазакаранёвыя падкормкі растворам мачавіны (на вядро вады — 2 чайныя лыжкі мачавіны). Пасля такой падкормкі лісты ў агуркоў становяцца цёмна-зялёнымі. Акрамя гэтага такое апырскванне заглушае ўспышкі мучністай расы і бактэрыёз, якія ў гэты час нярэдкія. Але ў апошнім выпадку апырскваць трэба з інтэрвалам пяць дзён, шчодра змочваючы лісце з абодвух бакоў. У канцы ліпеня — пачатку жніўня важную ролю для агуркоў адыгрывае апошняе абганянне, калі робяць раскладанне раслін. Для гэтага кожную расліну акуратна апускаюць са шпалеры да 4-5 міжвузелля, укладваюць гэтую частку сцябла на рыхлую зямлю і злёгку прысыпаюць перагноем. Такое амалоджванне раслін дае значную прыбаўку ўраджаю.

Догляд за памідорамі ў жніўні

Ідзе збор памідораў, і ўсе намаганні павінны быць накіраваны на паскарэнне іх наліву і паспявання. Гэта асабліва важна, калі надвор'е стаіць прахалоднае і дажджлівае.

Каб паскорыць паспяванне памідораў, можна скарыстацца старадаўнімі спосабамі. Трэба гронкі з пладамі «вывернуць да сонца». Гэты прыём асабліва эфектыўны ў дачыненні да хуткаспелых сартоў. Пры гэтым пад першай гронкай не павінна быць ні аднаго ліста. Часта на вышыні 10—12 см ад зямлі робяць вострым нажом невялікі скразны падоўжны надрэз сцябла. У яго ўстаўляюць трэску так, каб рассунуць сценкі сцябла на 1,5—2 см. Для гэтых жа мэт ужываюць і частковае надрыванне каранёў, асцярожна падцягваючы расліну ўверх. Але, ужываючы два апошнія спосабы, калі на расліне шмат дробных пладоў, якія яшчэ не сфарміраваліся, вы значна страціце ва ўраджаі. Самым эфектыўным спосабам паскарэння наліву і паспявання пладоў з'яўляецца своечасовы збор бурых пладоў і закладка іх на даспяванне. З уборкай пладоў памідораў спазняцца нельга. Іх трэба зняць з кустоў, пакуль тэмпература паветра не апусцілася ноччу ніжэй 8 °С, а на пладах няма кропель вільгаці. Звычайна гэта робяць раніцай, калі памідоры найбольш пругкія і высакаякасныя. У першыя дні жніўня ў цяпліцах трэба прышчыпнуць усе кропкі росту ў памідораў, абарваць кветкі, якія не распусціліся, выдаліць лішнюю завязь і сістэматычна выдаляць усе пасынкі. Усе гэтыя працэдуры можна перанесці на самы канец жніўня, калі цяпліца сапраўды цёплая і будзе надзейна абараняць расліны ў верасні ад рэзкіх начных паніжэнняў тэмпературы. З пачатку жніўня не варта ўжываць для апрацоўкі памідораў у цяпліцы яды любога паходжання. Таму ў першыя дні жніўня ў мэтах прафілактыкі фітафторы апрацуйце памідоры 1%-ным растворам бардоскай вадкасці. Зрабіце гэта рана ўранку, папярэдне зняўшы з кустоў усе спелыя і бурыя памідоры. А далей апырскваць трэба будзе толькі цалкам бяспечным настоем часнаку.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.