Вы тут

Мінаблвыканкам распрацуе генпланы гарадоў-спадарожнікаў Мінска


Генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў сталіцы будзе распрацоўваць Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Адпаведны Указ № 267 падпісаў Кіраўнік дзяржавы, паведамляе БелТА.


Згодна з указам, які вызначае развіццё Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Фаніпаля, Смалявічаў і Рудзенска - гарадоў-спадарожнікаў сталіцы ў Мінскай вобласці, адказнасць за распрацоўку генеральных планаў ускладзена на Мінаблвыканкам.

У дакуменце таксама вызначаны механізм выдзялення сродкаў з бюджэту Мінска на будаўніцтва жылля, аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў гэтых гарадах.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».