Вы тут

Двое ў інтэр'еры


Дырэктар Цэнтральнага сельскага Дома культуры вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна Алена Яскевіч, вядомая спявачка аўтэнтычных палескіх песень і балад, збіральніца мясцовых традыцый, беражліва захоўвае ў сваім доме вялікія каляровыя дываны, якія яна ўручную «выбівала» яшчэ на пачатку 90-х гадоў для аздаблення хатняга інтэр'ера.


У гэтым ёй дапамагаў муж Мікалай. Адзін з дывановай калекцыі майстрыхі — «Асілкі», паводле вядомай карціны Васняцова, — упрыгожвае адкрытую веранду дома Яскевічаў (на фота), робіць памяшканне ўтульным, напаўняе асаблівай гармоніяй і вясёлым настроем. У летнюю пару Алена Дзянісаўна і Мікалай Юр'евіч любяць пасядзець пад «былінным творам», паспяваць (яны — вядомы сямейны дуэт), сустрэцца з фалькларыстамі і вясковымі артыстамі. А яшчэ ахвотна пачытаць... «Звязду»: шмат гадоў гэтая сям'я з'яўляецца падпісчыкам нашай газеты.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?