Вы тут

Генсек ААН Антоніу Гутэрыш упершыню наведае Беларусь


 

Генеральны сакратар прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстанне новых і ўзнікаючых тэхналогій». Канферэнцыю арганізуюць сумесна Беларусь і ААН, яна пройдзе ў Мінску 3-4 верасня.


Падрыхтоўку мерапрыемства пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін РЫБАКОЎ і генсек Арганізацыі аб'яднаных нацый Антоніу ГУТЭРЫШ абмеркавалі падчас сустрэчы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Бакі абмяняліся поглядамі на найбольш актуальныя пытанні ў сферы міжнародных адносін, а таксама на стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ААН.

Антоніу Гутэрыш высока ацаніў намаганні Беларусі ў галіне ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Апошні раз генеральны сакратар ААН наведваў Беларусь з афіцыйным візітам у 1994 годзе — тады гэтую пасаду займаў Бутрас Бутрас-Галі.

Паводле інфармацыі МЗС

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.