Вы тут

Судовыя эксперты з ААЭ вучацца ў Мінску


Спецыялісты Дэпартамента судовай экспертызы паліцыі Абу-Дабі скончылі навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Гэтая дэлегацыя з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў стала ўжо дзевятнаццатай па ліку.


Госці з берагоў Персідскага заліва паспяхова асвоілі праграму «Дактыласкапічныя і генетычныя ўлікі». Сярод іншага, яны вывучалі апаратна-праграмны комплекс бесфарбавага дактыласкапавання «жывы сканер» і новае абсталяванне па хуткаснай бесправадной перадачы дадзеных аб выяўленых на месцах здарэнняў слядах рук.

- Гэтая вучоба была вельмі карыснай для нас, - зазначыў маёр Ахмед Махамед Абдула Заед, які працуе на пасадзе памочніка эксперта ў аддзеле даследаванняў ДНК Дэпартамента судовай экспертызы паліцыі Абу-Дабі. - Мы пераканаліся, што ў Беларусі працуюць вельмі кваліфікаваныя спецыялісты, якія не толькі добра ведаюць сваю справу, але і ўмеюць навучыць іншых. Мы вывучалі праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца вашымі спецыялістамі для расследавання злачынстваў, і параўналі з тым, як гэты працэс адбываецца ў нас. Таксама мы расказалі пра метады і распрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца пры экспертызе генетычных слядоў і адбіткаў рук у нашай краіне.

Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Сяргей Яўмененка адзначыў, што сёлета спаўняецца ўжо пяць год ад часу першага візіту дэлегацыі судовых экспертаў з ААЭ ў Беларусь.

- А ў 2017-м годзе быў падпісаны мемарандум аб узаемадзеянні ў сферы судова-экспертнай дзейнасці. З гэтага моманту мы пачалі падрыхтоўку спецыялістаў паліцыі Абу-Дабі ў галіне судова-экспертнай дзейнасці. Яны навучаліся па розных кірунках, пачынаючы ад крыміналістычных даследаванняў і заканчваючы судовай медыцынай. Працэс узаемны: адбылося і некалькі візітаў нашых экспертаў у Абу-Дабі.

ДКСЭ плануе пашыраць геаграфію навучання. Зацікаўленасць у гэтым выказаў міністр грамадскай бяспекі В’етнама. Існуе папярэдняя дамоўленасць з Сербіяй. Да таго павышаць сваю кваліфікацыю да нас прыязджалі эксперты з Казахстана і Малдовы. Неўзабаве прыедуць спецыялісты і з Грузіі.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».