Вы тут

«Сюэлун-2» у справе


У Кітаі здалі ў эксплуатацыю першы ледакол уласнай вытворчасці.


Самастойна распрацаваны Кітаем навукова-даследчы ледакол для вывучэння палярнай вобласці «Сюэлун-2» атрымаў Палярны даследчы цэнтр Міністэрства зямельных і прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Плануецца, што ў гэтым годзе «Сюэлун-2» сумесна з ледаколам «Сюэлун» утвараюць экспедыцыю, якая адправіцца на Паўночны і Паўднёвы полюсы для правядзення навуковых даследаванняў з мэтай паляпшэння здольнасцяў Кітая ў даследчай дзейнасці ў галіне марскога палярнага лёду.

Капітан судна «Сюэлун-2» Чжаа Яньпін адзначыў, што ў параўнанні з караблём «Сюэлун», асаблівасцю з’яўляецца высокая трываласць. Новае судна здольнае ламаць лёд у двух кірунках, а таксама валодае хуткасцю 2-3 вузла і здольнасцю прабіваць лёд у 1,5 метра. 

«Сюэлун-2» — першае навукова-даследчае судна, якое валодае тэхналогіяй прабівання лёду з боку кармы і носа, а таксама з’яўляецца вядучым ледаколам сярэдняга тыпу. Гэта азначае, што Кітай пашырыць геаграфічныя і сезонныя межы для палярных даследаванняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.