Вы тут

Краса і сіла...


Мсціслаўская крыніца пад назвай «Кагальны калодзеж» знаходзіцца пад замкавай гарою, яна — помнік сакральнай культуры і неад'емная частка мясцовага ландшафту. Апроч таго, гістарычная славутасць сярэднявечнага горада. Сапраўды, гісторыя, якая нагадвае легенду, а таксама якасць пітной вады прывабліваюць гараджан і турыстаў, якіх з кожным годам тут усё больш. Сваю назву крыніца атрымала ад яўрэйскага слова «кагал», што азначае — грамадскі, агульны. Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя яўрэі-вадавозы (у той час Мсціслаў быў напалову заселены людзьмі гэтай нацыянальнасці) набіралі з крыніцы ваду і прадавалі яе жыхарам. На жаль, пасля апошняй вайны і да пачатку двухтысячных крыніца прыйшла ў занядбанне, але дзякуючы намаганням мясцовай улады і жыхароў горада «калодзеж» быў адноўлены. З «Кагальнага», між іншым, бярэ пачатак ручай Здаравец, што жывіць раку Віхру, якая, у сваю чаргу, з'яўляецца буйным прытокам Сожа.


З навуковых крыніц вядома, што Мсціслаўшчына з'яўляецца важным этнагістарычным рэгіёнам Пасожжа. Да нашага часу захаваліся народныя строі, якія былі адметнасцю побыту жыхароў сярэдзіны XІX і пачатку XX стагоддзя. На падставе каштоўных экспанатаў раённы Дом рамёстваў адрадзіў рэгіянальны строй, каб разумець самабытную культуру, характар і светаўспрыманне сваіх майстравітых папярэднікаў. Такі ўбор — сапраўдны выток, што злучае мінуўшчыну і сучаснасць, візітка Мсціслаўшчыны. На фота дваццацігадовая патомная мсціслаўчанка Дар'я Антонава дэманструе дзявочы строй і гэтым паказвае, як выглядалі маладзіцы, калі віравала жыццё павятовага горада на магілёўска-смаленскім памежжы. Трэба зазначыць, что Дар'я мае самае непасрэднае дачыненне да народнай культуры — яна займаецца харэаграфіяй, вучыць дзяцей мясцовым традыцыйным танцам, выступае ў ролі мадэлі мясцовых куцюр'е. І марыць аб тым, каб традыцыя надзяваць святочны народны строй вярнулася.

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Журналіст ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у нашай краіне.