У верасні Гродзенская вобласць адзначыць знамянальную падзею — 75-годдзе свайго заснавання. Да юбілею вобласць атрымае нямала падарункаў. Да гэтай даты ўводзяцца чатыры сацыяльна значныя аб'екты — дзве школы, дзіцячы садок і Палац творчасці. У Гродне будуць адкрыты новыя маршруты, парк грамадскага транспарту папоўняць 10 аўтаномных тралейбусаў.
Напярэдадні свята ў раёнах пройдуць дні прадпрыемстваў. У рэгіёне нямала значных прадпрыемстваў, чыя прадукцыя вядомая і папулярная ў краіне. Будуць ушанаваны найлепшыя працаўнікі ўсіх сфер дзейнасці, заслужаныя работнікі — прыклад прафесіяналізму і адданасці справе.
Убачаць свет дзевяць новых выданняў, якія прысвечаны Гродзеншчыне. У рэгіёне будзе ажыццяўляцца праект «На мяжы гісторыі», які ўключае ў сябе больш за 70 захапляльных і пазнавальных вандровак па самых цікавых мясцінах Прынёмання. Такія экскурсіі пройдуць ва ўсіх раёнах і стануць прэзентацыяй новых турыстычных маршрутаў. Велічным абяцае быць і заключнае мерапрыемства, якое адбудзецца 20 верасня ў абноўленай зале абласной філармоніі. У ім прымуць удзел ганаровыя госці, а таксама дэлегацыі з усіх раёнаў.
«Звязда» таксама не застанецца ўбаку ад гэтай важнай падзеі. Сёння мы даём старт сумеснаму праекту нашага выдання і мясцовых уладаў Гродзеншчыны. Мы раскажам, як жывуць і працуюць жыхары Іўя, горада, які называюць «сталіцай татар». Здзейснім падарожжа ў Мір, каб даведацца, як развіваецца турыстычная інфраструктура. Пройдзем па безбар'ерным Гродне, дзе вырашаюцца праблемы інклюзіўнага пражывання. А яшчэ завітаем у зялёны куток жылога мікрараёна, дзе створаны сапраўдны дэндрарый, таксама пазнаёмімся з актыўнай жанчынай, начальнікам камітэта тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якая імкнецца абудзіць ініцыятыву жыхароў.
Мы будзем працягваць праект і знаёміць нашых чытачоў з Гродзенскім рэгіёнам напярэдадні яго слаўнага юбілею.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Яно не з’яўляецца населеным пунктам.
Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.