Вы тут

Дэпутаты Міншчыны адкрытыя да супрацоўніцтва


Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім абласным Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым сходам Свярдлоўскай вобласці падпісана падчас VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу. Дакумент прадугледжвае ўзмацненне супрацоўніцтва ў сферы нарматворчай і дэпутацкай дзейнасці. Гэта мае на мэце абмен тэкстамі нарматыўных прававых актаў, іх праектаў, аналітычнымі, метадычнымі і іншымі матэрыяламі, развіццё прамых кантактаў паміж дэпутатамі, пастаяннымі камітэтамі і камісіямі, правядзенне сумесных канферэнцый, семінараў, сустрэч.


Акрамя таго, старшыня абласнога Саветаў дэпутатаў Наталля Якубіцкая выступіла з прапановай у межах наступнага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісаць міжпарламенцкае пагадненне з калегамі Рэспублікі Татарстан. Старшыня Дзяржаўнага Савета Фарыд Мухаметшын падтрымаў ініцыятыву і выказаў гатоўнасць да ўмацавання парламенцкіх сувязяў з беларускімі партнёрамі.

У межах работы секцыі з дакладам таксама выступіла старшыня Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў Наталля Сушко. Яна адзначыла, што горад фарміруе больш як 13 % аб'ёмаў прамысловай вытворчасці Міншчыны. Жодзіна адкрыты для расійскіх партнёраў і ўжо мае пяць дагавораў аб супрацоўніцтве. Для павышэння інвестыцыйнай прыцягальнасці два зямельныя ўчасткі, размешчаныя на тэрыторыі горада, увайшлі ў склад свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».

— Мы гатовы выдзеліць гэтыя тэрыторыі расійскім кампаніям для стварэння буйных вытворчасцяў з даваннем падатковых ільгот, а таксама прапанаваць расійскім інвестарам свабодныя зямельныя ўчасткі для рэалізацыі сваіх праектаў, — падкрэсліла Наталля Сушко.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».