Вы тут

У Беларусі пачаўся нацыянальны адбор на дзіцячае «Еўрабачанне»


Арганізуе і праводзіць адборачны этап Белтэлерадыёкампанія. Заяўкі ад юных артыстаў (ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў на час правядзення конкурсу) альбо дзіцячага калектыву, у складзе якога да шасці чалавек, прымаюцца выключна ў электронным выглядзе — праз сайт www.tvr.by — да 15 жніўня.


Патрабаванні да конкурсных песень засталіся ранейшыя: прымаюцца кампазіцыі на беларускай або рускай мове з уключэннем не больш як 40 % тэксту на замежнай мове, працягласцю да трох хвілін, а галоўнае — каб яны не былі публічна выкананыя альбо камерцыйна рэалізаваныя да 1 мая 2019 года.

Усіх удзельнікаў, чые заяўкі адпавядаюць правілам адбору, у тэрмін да 20 жніўня жыўцом праслухае прафесійнае журы — дарэчы, у палажэнні праекта асобна ўказана, што ніхто з суддзяў не можа быць сваяком альбо мець дачыненне да падрыхтоўкі канкурсантаў. Шанцы трапіць у спіс фіналістаў атрымаюць 7—10 наймацнейшых выступоўцаў, у якіх будзе час на шліфоўку сваіх кампазіцый і пастановак. Фінальны гала-канцэрт пройдзе ў верасні (не пазней за 27-е), а імя пераможцы нацыянальнага адбору абвесцяць у прамым эфіры па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы.

Нагадаем, летась на дзіцячым «Еўрабачанні-2018», якое праходзіла ў Мінску, нашу краіну прадстаўляў Даніэль Ястрэмскі. Спявак заняў 11 месца сярод 20 канкурсантаў, а перамогу сваёй краіне ўпершыню прынесла Раксана Венгель з Польшчы.

Сёлетняе песеннае спаборніцтва пройдзе 24 лістапада ў Глівіцэ (Польшча) і збярэ, па звестках Еўрапейскага вяшчальнага саюза, 19 краін-удзельніц.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Хто наступны на «Еўрабачанне»?

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.