Вы тут

Як Слонім рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства


Пасяджэнне Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства прайшло ў Слоніме пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі.


Удзельнікі абмеркавалі праграму мерапрыемстваў, эскізы афармлення друкаванай прадукцыі і сцэнічных пляцовак, сцэнарны план адкрыцця свята, размяшчэнне гасцей і іншыя пытанні, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада. Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на неабходнасць дасканалай падрыхтоўкі горада Слоніма і аграгарадка Жыровічы, «каб зрабіць гэта свята для жыхароў Слоніма і Слонімскага раёна, яго гасцей самай запамінальнай падзеяй».

Цэнтральнымі падзеямі свята стануць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама ўзнагароджанні пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Уся двухдзённая культурная праграма дасць жыхарам і гасцям вялікую прастору для цікавага правядзення часу. З 31 жніўня па 1 верасня пройдуць фестывалі кнігі і прэсы, падагульняльны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Беларускія і замежныя пісьменнікі абмяркуюць актуальныя пытанні сучаснай кніжнай справы за круглым сталом.

Гатоўнасць культурных і сацыяльных аб'ектаў Слоніма да прыняцця гасцей члены аргкамітэта таксама ацанілі ў час наведвання па праграме пасяджэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».