Вы тут

Аляксей АЎРАМЕНКА, міністр транспарту і камунікацый


«Мы цяпер актыўна думаем над поўнай мадэрнізацыяй «алімпійкі». Гэта наш галоўны транспартны калідор, працягласць якога 610 км. Траса будавалася яшчэ да маскоўскай Алімпіяды-80, і сёння бетон у некаторых месцах літаральна ператварыўся ў друз. У 2008 годзе быў зроблены бягучы рамонт дарогі, але з таго часу прайшло ўжо 11 гадоў. Цяпер трэба больш сур'ёзна падысці да гэтага пытання. Гэта, безумоўна, вельмі буйны праект, на рэалізацыю якога спатрэбяцца сур'ёзныя рэсурсы. Трэба думаць на перспектыву. Гэта будзе дарога першай катэгорыі. Як мяркуецца, яе здадуць да 2024 года. Што датычыцца планаў па рэканструкцыі М1/Е30, то хацелася б прыбраць усе перасячэнні на адным узроўні (асабліва шмат іх у Брэсцкай вобласці) і зрабіць з гэтай трасы аўтамагістраль».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.