Вы тут

5500 настаўнікаў каліграфіі


Падрыхтавана для кітайскіх школ.


У рамках вучэбнай праграмы, якая стартавала ў 2015 годзе і накіравана на арганізацыю курсаў па каліграфіі для педагогаў пачатковых і сярэдніх школ, на дадзены момант падрыхтоўку прайшлі 5500 настаўнікаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Пра гэта было абвешчана на цырымоніі адкрыцця 5-га навучальнага раўнда дадзенай праграмы, якая адбылася ў Пекіне.

Праграма, запушчаная сумесна Міністэрствам адукацыі КНР і Усекітайскай асацыяцыі работнікаў літаратуры і мастацтва, плануе за пяць гадоў падрыхтаваць каля 7000 настаўнікаў каліграфіі ў пачатковых і сярэдніх школах па ўсёй краіне.

Мэтай праграмы з’яўляецца садзейнічанне папулярызацыі і павышэнню якасці навучання каліграфіі ў пачатковых і сярэдніх школах, каб захаваць для нашчадкаў традыцыйную кітайскую культуру. У ходзе навучання асаблівая ўвага будзе нададзена асноўным практыкаванням, навыкам і культуры кітайскай каліграфіі, а таксама рэальнай эфектыўнасці курсаў, сказаў старшыня Кітайскай асацыяцыі каліграфіі Су Шышу.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.