Вы тут

Кітай актывізуе выкарыстанне ветравой і сонечнай энергіі


Ветравая і сонечная фотаэлектрычная энергія ў Кітаі, верагодна, дасягне парытэту цэн на электрасістэму ў 2020 годзе, што дазволіць у далейшым знізіць долю гідраэнэргіі ў агульным аб’ёме вытворчасці электраэнергіі з аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Зараз сярод усіх асноўных АКЭ, да якіх адносяцца біямаса і геатэрмальная энергія, найбольш прыкметны прагрэс адзначаецца ў развіцці ветравой і сонечную энергію. Каля 85 працэнтаў зноў устаноўленых аднаўляльных магутнасцяў у 2018 годзе прыпадала на ветравую і сонечную энергію.

Згодна з дакладам аб развіцці аднаўляльнай энергіі ў Кітаі-2018, апублікаванаму Галоўным інстытутам планавання і праектавання водных рэсурсаў і гідраэнергетыкі (CREEI), АКЭ ў Кітаі будуць працягваць расці хуткімі тэмпамі, і ў 2020 годзе вызначаная магутнасць ГЭС, падключаная да электрасеткі, складзе 340 ГВт, у той час як энергія ветру і сонца будзе складаць 230 ГВт і 250 ГВт.

Дырэктар CREEI Чжэн Шэн’ань прагназуе, што рост ветравой і сонечнай энергіі будзе працягвацца аж да 2025 года, што абумоўлена імкненнем краіны да скарачэння выкідаў вугляроду. «Дзякуючы тэхналагічным ўдасканаленням і палепшанай эксплуатацыі кошт ветравой і сонечнай энергіі пастаянна зніжаецца», — заявіў ён, прывёўшы прыклад Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай), дзе магутнасць 20 ветраэнергетычных праектаў, зацверджаных у рамках канкурэнтнага працэсу, склала 1,93 млн кВт, пры гэтым сярэдняя цана на электраэнергію знізілася на 7,9 працэнтаў.

Ён дадаў, што схема сонечнай энергетыкі таксама аптымізуецца, так як рост магутнасці сонечнай энергіі мае аналагічныя тэмпы ў цэнтральнай, усходняй і паўднёвай частках Кітая. Развіццё АКЭ мае вялікае значэнне для стварэння ў Кітаі чыстага, нізкавугляродзістага і бяспечнага энергетычнага комплексу і змяншэння залежнасці краіны ад замежных энерганосьбітаў.

Загаловак у газеце: Грошы на вецер

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.