Вы тут

Першыя ў свеце


У Паднябеснай назіраецца беспрэцэдэнтны рост прамысловасці. 


Паводле даклада Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, зараз Кітай займае першае месца ў свеце па аб’ёме вытворчасці больш за 100 відаў тавараў лёгкай прамысловасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У Паднябеснай назіраецца беспрэцэдэнтны і імклівы рост прамысловасці. Валавая дабаўленая вартасць у названай галіне з 12 млрд юаняў ў 1952 годзе павялічылася да 30,5 трлн юаней летась, або рост у 970,6 раза з улікам нязменнасці цэнаў, сярэднегадавы рост дасягнуў адзнакі 11 працэнтаў.

У той жа час прамысловая галіна Кітая падвергнулася ўплыву гістарычных пераменаў, якія адбыліся на міжнароднай арэне. Паводле дадзеных Сусветнага банка, разлічаная ў бягучых цэнах (доларах ЗША) валавы дабаўлены кошт у апрацоўчай прамысловасці Кітая ў 2010 годзе ўпершыню перавысіў паказчык ЗША, ператварыўшы КНР у самую магутную вытворчую дзяржаву ў свеце, якая з тых часоў ўтрымлівае першынство на працягу некалькіх гадоў запар. Доля валавога дададзенага кошту ў апрацоўчай прамысловасці Кітая ў 2017-м дасягнула 27 працэнтаў ад агульнага кошту ў свеце, стаўшы важным рухавіком ў актывізацыі росту глабальнай прамысловасці.

Згодна з дакладам, у Кітаі таксама адзначаецца імклівы рост вытворчасці рознай высокатэхналагічнай прадукцыі. У 2018 годзе аб’ём вытворчасці мабільных тэлефонаў, камп’ютараў, каляровых тэлевізараў дасягнуў 1,8 млрд адзінак, 310 млн адзінак і 190 млн адзінак адпаведна, удзельная вага якіх займае 70-90 працэнтаў ад агульнасусветнага аб’ёму; аб’ём вытворчасці аўтамабіляў склаў 27,8 млн адзінак, застаючыся найбуйнейшым у свеце на працягу некалькіх гадоў запар.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.