Вы тут

Жытніца Хэнань


У цэнтральным Кітаі багаты гадовы ўраджай збожжавых.


Збор летняга ўраджаю збожжавых у правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) павялічыўся на 3,6 працэнта. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне (ДСУ) КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Пасяўная плошча азімых збожжавых скарацілася да 5,72 млн га, пры гэтым сярэдняя ўраджайнасць з аднаго гектара вырасла на 4,5 працэнта. Збор пшаніцы, якая з’яўляецца адной з вядучых збожжавых культур у правінцыі, павялічыўся на 3,9 працэнта. Па словах крыніцы ў ДСУ, багаты гадовы ўраджай збожжавых у правінцыі Хэнань тлумачыцца спрыяльнымі ўмовамі надвор’я, павелічэннем пасяўных плошчаў элітных гатункаў пшаніцы і скарачэннем пасеваў, пашкоджаных насековыми-шкоднікамі.

У гэтым годзе гадовы ўраджай збожжавых па краіне склаў 141,74 млн тон, павялічыўшыся на 2,1 працэнта ў гадавым выражэнні.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.