На Марс!


Кітай налета запусціць зонд для даследвання Чырвонай планеты.


Як паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Кітайскай праграмы даследавання Месяца Ауян Цзыюань, налнта Кітай запусціць зонд для даследавання Марса, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Кітай звяжацца з Чырвонай планетай з дапамогай спадарожніка, пасадачнага модуля і марсахода. Кітайскі марсаход ужо цалкам гатовы. Аэракасмічныя эксперты адзначылі, што ў ходзе маючага зандзіравання КНР плануе выканаць тры задачы, а менавіта здзейсніць аблёт, прызямленне і агляд планеты, такога не было ў гісторыі касманаўтыкі.

Гэты план прадстаўляецца грамадскасці не ў першы раз. У верасні мінулага года дырэктар дэпартамента сістэмнай інжынерыі Кітайскага нацыянальнага касмічнага кіравання Лі Гапін адзначыў, што КНР плануе ажыццявіць два запускі зондаў на Марс, у другі раз чакаецца збор узораў грунту.

Па словах Лі Гапіна, у кітайскай касмічнай праграме вызначаны чатыры задачы. Першая задача — зандаванне Марса: запуск зонда запланаваны на ліпень 2020 года, а прызямленне ў 2021 годзе. Чакаецца, што зонд зробіць пасадку на паверхню планеты і агледзіць яе. Затым, у 2028 годзе плануецца выканаць другую задачу па запуску зонда на Марс, будзе таксама ажыццёўлены збор узораў грунту Чырвонай планеты.

У мінулым годзе Кітайская карпарацыя касмічнай навукі і тэхнікі таксама апублікавала план, згодна з якім у наступныя тры гады ўпершыню будзе ажыццёўлена зандаванне Марса, асноўнымі задачамі стануць аблёт і прызямленне на гэтую планету.

Паводле найноўшых паведамленняў, якія былі атрыманы на міжнародным навуковым сімпозіуме «Даследаванне Месяца і глыбокага космасу», цяпер разгортваецца работа па падрыхтоўцы да выканання задач з выкарыстаннем кітайскіх касмічных апаратаў «Чан’э-5», «Чан’э-6» і першага кітайскага зонда для даследавання Марса.

Кітайская акадэмія касмічнай тэхнікі, якая належыць Кітайскай карпарацыі касмічнай навукі і тэхнікі, займаецца падрыхтоўкай па ажыццяўленню вышэйзгаданых задач, а таксама будзе выяўляць тэхналагічныя перавагі ў авіяцыйна-касмічнай сферы, падтрымліваць розныя дзяржаўныя ведамства ў імклівым прасоўванні мэтавага планавання і рэалізацыі задач па стварэнні беспілотнай навукова- даследчай станцыі па вывучэнню Месяца, прасоўванні даследавання малых планет, межаў Сонечнай сістэмы, а таксама міжпланетных даследаванняў.

Кітай таксама плануе ажыццяўляць вывучэнне малых планет, да 2030 года даследаваць Юпітэр і планетарную сістэму.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.