Вы тут

Генадзь Салавей прызначаны новым кіраўніком Гомельскай вобласці


Генадзь Міхайлавіч Салавей нарадзіўся ў вёсцы Туполы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў 1963 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў заатэхнікам калгаса імя Леніна Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. З 1989 па 2012 год працаваў старшым заатэхнікам, намеснікам старшыні, старшынёй СПК, затым дырэктарам ААТ «Лань-Нясвіж». З сакавіка 2012-га — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама. У 2012 — 2018 гадах кіраваў Клецкім райвыканкамам Мінскай вобласці, у сакавіку 2018 годзе вярнуўся ў Нясвіж у якасці старшыні раённага выканаўчага камітэта, а ў лістападзе гэтага ж года быў прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.


«Пасады, на якія вы прызначаецеся, вельмі важныя, — звярнуўся Прэзідэнт да асоб, якія яму былі прадстаўленыя. — Будзь тое Гомель, аблвыканкам, пра што мы з вамі казалі, або наша ўніверсальная таварная біржа, дзе развіцця практычна ніякага, працуе так-сяк — там трэба наводзіць парадак. Або вазьміце завод — вельмі хацелася б, каб вынік быў. Гэта адзін з флагманаў нашай краіны. Не мала там зроблена, база ёсць, працаваць можна. Што датычна Віцебскай вобласці, так таксама вельмі шмат праблем. Там сёння вельмі сур’ёзна трэба разбірацца з сельскай гаспадаркай...»

Аляксандр Лукашэнка нагадаў нядаўнюю размову адносна развіцця Гомельшчыны. «Напэўна, гэта вобласць няпростая, канешне, там цэлы клубок праблем, і мне здаецца, нягледзячы на тое, што гэта самая паўднёвая вобласць, яна больш складаная, чым Віцебская. Там трэба вельмі сур’ёзна папрацаваць, пачынаючы ад севазвароту і заканчваючы прамысловымі гігантамі, пра што сведчыць сітуацыя на Гомсельмашы», — сказаў ён.

Трэба працаваць, вырашаць праблемы і ні ў якім разе не спыняцца, папярэдзіў Прэзідэнт. «Няма непераадольных сёння ў краіне перашкод. Апусціце рукі — патонем разам. Трэба дзейнічаць. Памыліцеся, паправіце на шляху. Наперад!» — даў наказ Прэзідэнт будучаму губерантару.

Гомельская вобласць заставалася без губернатара з вясны гэтага года, пасля таго, як Уладзімір Дворнік, які ўзначальваў вобласць на працягу 9 апошніх гадоў, быў прызначаны на пасаду віцэ-прэм’ера.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Грамадства

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

У нашым акружэнні практычна заўсёды знойдзецца песіміст, нечым пакрыўджаны, запальчывы чалавек, вакол якога заўсёды скандалы і звадкі. 

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент