Вы тут

Ці лёгка трапіць на спаборніцтва па летнім біятлоне?


Продаж квіткоў на чэмпіянат свету, які пройдзе з 23 да 25 жніўня ў Раўбічах, працягваецца

Кошт білетаў складае ад 7 да 50 рублёў, яны паступілі ў продаж яшчэ 16 ліпеня і даступныя ў касах і на сайце афіцыйнага аператара Tіcketpro.by. Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне будзе прадстаўлена наймацнейшым складам. У маючым адбыцца старце плануюць прыняць удзел і многія замежныя знакамітыя страляючыя лыжнікі.


Фота: biathlon.by

На спаборніцтвы прыедуць спартсмены з Бельгіі, Кітая, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Славеніі, Сербіі, Швейцарыі, Украіны і іншых краін. Паралельна з дарослымі біятланістамі будуць спаборнічаць і юніёры. У праграме — спрынт, суперспрынт і гонкі праследавання.

Цяпер нацыянальная зборная Беларусі па біятлоне прыступіла да трэцяга ў міжсезонні трэніровачнага збору ў рамках цэнтралізаванай падрыхтоўкі.

У складзе жаночай каманды да сезона рыхтуюцца пяць спартсменак — Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. У мужчын на зборы трэніруюцца сямёра біятланістаў: Сяргей Бачарнікаў, Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Віктар Крыўко, Мікіта Лабастаў і Дзмітрый Лазоўскі.

Старэйшы трэнер жаночай зборнай Васіль Лешчанка расказаў пра ўжо праведзеную і запланаваную на бліжэйшы час работу:

— Для нашай каманды гэта ўжо трэці збор. Падрыхтоўку мы пачалі ў «Раўбічах», потым выязджалі ў армянскі Цахкадзор. Гэта не самае звыклае для нас месца, але збор атрымаўся выдатны: вышыня 2000 метраў, лес — нагрузкі пераносіліся вельмі добра. Цяпер зноў рыхтуемся да сезона ў Раўбічах: працуем над функцыянальнай падрыхтоўкай і стральбой — закладваем падмурак для будучага сезона. З 1 жніўня пачнём збор у Антхольцы, а вернемся з яго 21-22 жніўня — да дамашняга чэмпіянату свету па летнім біятлоне.

Нагадаем, рашэнне аб правядзенні сусветнага форуму ў Беларусі было прынята на пасяджэнні выканкама Міжнароднага саюза біятланістаў у снежні 2016 года. Раней Раўбічы правялі тры чэмпіянаты свету па класічным біятлоне (1974, 1982, 1990), а ў 1999 годзе спарткомплекс ужо прымаў сусветнае першынство па летнім біятлоне. Акрамя таго, з 2 да 8 сакавіка 2020 года ў Мінску адбудзецца фінальны этап Кубка ІBU. Першы этап Кубка свету па біятлоне прыме шведскі Эстэрсунд з 30 лістапада да 8 снежня. Па традыцыі адкрыюць спаборніцтвы ўдзельнікі адзіночнай змешанай эстафеты. Усяго ў Кубку свету 2019/2020 адбудзецца дзевяць этапаў.

Нагадаем, што па выніках мінулага сезона найлепшай беларускай біятланісткай стала Ірына Крыўко, якая заняла 20-е месца ў агульным заліку Кубка свету. У мужчын найбольш паспяхова выступіў Сяргей Бачарнікаў. Ён размясціўся ў агульным заліку на 48-м радку.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».