Вы тут

У Беразіно прайшла акцыя, прысвечаная 95-годдзю раёна


Знамянальныя даты Года малой радзімы стымулююць краязнаўчую актыўнасць і дапытлівасць. 95-годдзю раёна і 85-годдзю адкрыцця аўтастанцыі ў мястэчку Беразіно адсалютавала акцыя «Краязнаўчы прыпынак» на аўтавакзале, якую ініцыявала ідэалагічная служба аўтабазы № 22 і аддзела маркетынгу Бярэзінскай раённай бібліятэкі.


У адзін з летніх дзён на пероне і ў зале чакання аўтавакзала пасажыры мелі магчымасць папоўніць скарбонку сваіх ведаў пра Бярэзіншчыну. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прэзентавалі бліц-шоу «Казырныя факты пра Беразіно», «Вёска на біс», «Векапомнае», «7 цудаў Бярэзіншчыны», «Бярэзінскія самародкі», «Бярэзінская графіня».

Зацікаўленыя мінакі маглі азнаёміцца з серыяй краязнаўчых выданняў Бярэзінскай бібліятэкі з «Дарожнага чамадана краязнаўца».

Топ-7 «Вядомыя бярэзінцы» прадставіў эксклюзіўны вернісаж цікавых старонак біяграфій акадэміка М. Барысевіча, доктара гістарычных навук Э. Іофэ, мастака В. Ваньковіча, кампазітара М. Равенскага, народнага артыста В. Белахвосціка, краязнаўца П. Прыбыткіна, дырэктара танкавага завода Я. Рубінчыка цыкла «Малавядомае пра вядомых».

Краязнаўчы кіёск «Імгненная даведка» па запытах наведвальнікаў вакзала агучваў матэрыялы аб вёсках раёна. Самыя запатрабаваныя былі даведкі пра Багушэвічы, Любушаны, Пагост, Галаўныя Ляды, Дзмітравічы, Паплавы, Слабаду, Галынку.

Акцыя «Краязнаўчы прыпынак» на аўтавакзале зацвердзіла: кожнаму цікава ведаць пра родны край, дзе лёсіла нарадзіцца, жыць, працаваць.

Дарэчы, у папярэднія гады на аўтавакзале Беразіна намаганнямі бібліятэкараў былі зладжаны акцыі да
90-годдзя пуску першага аўтобуса Беразіно — Мінск і 30-годдзя Бярэзінскага аўтавакзала.

Тамара КРУТАЛЕВІЧ

Загаловак у газеце: Аўтавакзал для дапытлівых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.