Вы тут

Якія грошы раней выкарыстоўвалі ў Кітаі?


2 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбудзецца адкрыццё міжнароднай выстаўкі «Старажытныя грошы Усходу — срэбра і папера». Экспазіцыя ладзіцца сумесна з Шэньянскім фінансавым музеем (Кітайская Народная Рэспубліка).


Шэньянскі фінансавы музей знаходзіцца ў сталіцы правінцыі Ляанін горадзе Шэньян. Гэта адзін з самых буйных і папулярных у Кітаі музеяў фінансавага профілю, які беражліва захоўвае традыцыі камерцыйнай і дзелавой сталіцы паўночнага ўсходу КНР. У 2018 годзе Шэньянскі фінансавы музей падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі.

Музей валодае ўнікальнай калекцыяй з больш чым 6000 манет, банкнотаў, зліткаў каштоўных металаў і іншых грашовых сродкаў, якія выкарыстоўваліся ў Кітаі з самых старажытных часоў і да нашых дзён.

На выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены дакладныя копіі грашовых адзінак Кітая, срэбных зліткаў і банкнот ад эпохі дынастыі Тан (VІІ — X стагоддзі) да канца праўлення дынастыі Цын (пачатак ХХ стагоддзя). Арыгіналамі будуць прадстаўлены сучасныя калекцыйныя манеты і банкноты КНР, якія дэманструюць захаванне традыцый старажытных майстроў.

Выстаўка «Старажытныя грошы Усходу — срэбра і папера» пазнаёміць аўдыторыю з асаблівасцямі традыцыйнай фінансавай сістэмы Кітая. Экспазіцыя пакажа, якую ролю ў эканоміцы кітайскай цывілізацыі выконвалі срэбраныя зліткі, як паўсталі і развіваліся папяровыя грошы, што здзівілі і ўразілі ў свой час Марка Пола.

Наведвальнікі адкрыюць для сябе малавядомыя старонкі гісторыі старажытнай цывілізацыі, убачаць сучасныя грашовыя сродкі Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Сумесны выставачны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і Шэньянскага фінансавага музея будзе садзейнічаць паглыбленню сяброўства паміж Беларуссю і Кітаем, дазволіць народам нашых краін лепш даведацца адзін аднаго.

Выстаўка будзе працаваць да 18 жніўня.

Варвара ГОМАН

Загаловак у газеце: Усход — справа тонкая

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.