Вы тут

Феерыя са смакам вішні


Ужо сёмы раз у Глыбокім прайшоў прыгожы, вясёлы, маляўніча-маскарадны, спеўны, феерычны, ягадна-апетытны, яскравы, адукацыйны і незабыўны «Вішнёвы фестываль».


Між іншым, фестывалю нададзены статус міжнароднага, бо да глыбачан чарговы раз прыехалі самадзейныя і самабытныя калектывы і выканаўцы з Латвіі, Літвы, Расіі, Малдовы, Грузіі, Польшчы, былі дэлегацыі з Францыі і Японіі. А наша зямлячка, выдатная скрыпачка і спявачка з Аўстрыі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, выпускніца Венскай кансерваторыі Юлія Лебядзенка пакарыла гаспадароў і гасцей свята сваім пранікнёным незабыўным голасам, віртуознай ігрой і шыкоўным рэпертуарам.

«Вішнёвы фестываль» — брэнд не толькі горада Глыбокае, але і ўсёй Віцебшчыны. Дзякуючы святу ў гэты паазерскі край вярнулася ганаровае званне «горад-сад», тут адрадзілі традыцыю садзіць маладыя дрэўцы чарэшняў і вішняў, успамінаць землякоў, якія зрабілі свой навуковы ўнёсак у селекцыйную справу развядзення садоў, асабліва вішнёвых.

Сёлета, як і падчас былых свят, глыбачане здзівілі ўсіх сваімі торта-кулінарнымі здольнасцямі — такой колькасці пірагоў і тартоў з вішнямі не было тут, бадай, ніколі.

А яшчэ сама «Вішнёвая каралева» ўдзельнічала ва ўрачыстай рэгістрацыі «вішнёвага вяселля».

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?