Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Безліч сцежак было ў жыцці,

Але ў памяці, нібы сёння,

Бачу тую, ў зялёным сутонні,

Дзе мне вызначыў лёс ісці.

 

Я вяртаюся зноў шукаць

След пакінуты

ў росных травах,

Ды пад шатамі

новай дубравы

Даўніх сцежак ужо не відаць.

 

Але з далечы, праз гады

Прыляцела у засень

дажджынка —

Мо раскажа,

дзе тая сцяжынка

Прыхавалася назаўжды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.