Вы тут

Здабытчыкі солі ў мая былі паспяховымі прадпрымальнікамі


Цывілізацыя майя поўная таямніц, але дзякуючы рабоце антраполагаў іх з кожным новым адкрыццём становіцца ўсё менш.


Напрыклад, даследчыкі з універсітэта штата Луізіяна нядаўна знайшлі прадмет, дзякуючы якому змаглі назваць адну з самых прыбытковых прафесій тых часоў. Яна прыносіла столькі багацця, што работнікі маглі сабе дазволіць інструмент, зроблены з каштоўнага каменя — нефрыту.

Камень нефрыт займаў вельмі важнае месца ў культуры цывілізацыі майя — з яго вырабляліся ўпрыгажэнні для высокапастаўленых асоб, а таксама прадметы для правядзення рытуалаў. Аднак новае адкрыццё даказвае, што некаторыя людзі маглі дазволіць сабе рэч з нефрыту, прызначаную для даволі бруднай працы ў месцах па здабычы кухоннай солі.

Старажытны інструмент быў знойдзены на паўднёвай частцы краіны Беліз, што знаходзіцца ў Цэнтральнай Амерыцы і абмываецца Карыбскім морам. Паводле слоў даследчыкаў, на месцы знаходкі старажытнага артэфакта калісьці існаваў адзін са 110 старажытных участкаў, дзе народ майя здабываў соль. Гэтыя ўчасткі размяшчаліся на марскіх лагунах, акружаных вечназялёнымі ліставымі лясамі.

На вялікае шчасце антраполагаў, дзякуючы асабліваму складу сырой глебы і наяўнасці торфу інструмент з нефрыту выдатна захаваўся. Галоўная частка яго зроблена з рэдкай і дарагой разнавіднасці каменю пад назвай жадэіт, а ручка — з ружовага дрэва Honduras rosewood. Даследчыкі лічаць, што прылада не прызначалася для ўзаемадзеяння з цвёрдым дрэвам і каменем, а выкарыстоўвалася, хутчэй за ўсё, для чысткі рыбы і мяса.

Тое, што здабытчыкі солі маглі сабе дазволіць такія інструменты, сведчыць, што яны былі паспяховымі прадпрымальнікамі. У гэтым няма нічога дзіўнага, таму што ў цывілізацыі майя соль не толькі актыўна выкарыстоўвалася ў гатоўцы ежы, але і лічылася прыкметай багацця.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Адна з прыбытковых прафесій майя

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.