Вы тут

20 тысяч год таму назад


Навукоўцы растлумачылі працэс змены расліннасці на поўдні Кітая.


Шляхам апрацоўкі спорава-пыльцавых дадзеных кітайскія палеантолагі прайгралі працэс змены расліннага покрыва на поўдні Кітая на працягу мінулых 20 тысяч гадоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

На думку навукоўцаў, у гэты перыяд часу клімат на поўдні краіны станавіўся ўсё больш цёплым, і змяненне кліматычных умоў цесна звязана з пераходам перасяленцаў ад збіральніцтва і качавой жывелагадоўлі да земляробства. Пры гэтым чалавечая дзейнасць аказала каласальны ўплыў на стан расліннага покрыва.

Для правядзення спорава-пыльцавага аналізу група супрацоўнікаў з Нанкінскага інстытута геалогіі і палеанталогіі Акадэміі навук Кітая за апошнія пяць гадоў прасвідравала 20 свідравін на тэрыторыях паблізу ракі Янцзы. Па выніках даследавання, 18 тыс. гадоў таму ў цяперашніх субтропіках распаўсюджвалася расліннасць, уласцівая ўмеранаму клімату. Гэта азначае, што тады клімат быў халаднейшым, чым у наш час.

Затым прыкладна 9000 гадоў таму па меры прыкметнага пацяплення клімату прасторавая структура расліннасці ў рэгіёне стала блізкай да цяперашняга стану. У наступныя 3000 гадоў асаблівасці расліннага покрыва сур’ёзных змен не зведалі, што тлумачыцца нязначным уплывам чалавечай дзейнасці на навакольнае асяроддзе ў той час.
Сітуацыя змянілася каля 4000 гадоў таму. На думку навукоўцаў, з тых часоў пад уплывам чалавечай дзейнасці прыкметна пачашчаліся лясныя пажары і адбывалася масавае знікненне лісцяных лясоў.

Навукоўцы таксама прыйшлі да высновы аб тым, што ад 9000 да 4000 гадоў таму паўднёвыя раёны ракі Янцзы знаходзіліся пад прыкметным уплывам гадовых мусонаў. Такім чынам, мясцовы клімат стаў яшчэ больш цёплым і вільготным, што спрыяла развіццю земляробства.

Даследаванне паказвае змяненне палеакліма і ўплыў чалавечай дзейнасці на расліннасць, што дазваляе паглыбіць вывучэнне навакольнага асяроддзя ў наш час, праінфармаваў старшы навуковы супрацоўнік інстытута, навуковы кіраўнік праекта Ван Вэймінь.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.