Вы тут

Смяротны «лёд»


Метамфетамін стаў стаў «наркотыкам нумар адзін» у Кітаі.


Як паведамілі ў Нацыянальным упраўленні па кантролі за наркотыкамі, летась у Кітаі было раскрыта 109,6 тысячы выпадкаў злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, арыштавана 137,4 тысячы падазраваных і канфіскавана 67,9 тоны розных відаў наркотыкаў. Усяго было праведзена расследаванняў і пакарана 717 тысяч чалавек, якія ўжываюць наркотыкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Летась колькасць наркаманаў у Кітаі склала 2,6 млн чалавек, гэта на на 5,8 працэнта менш у параўнанні з 2017-м. Тэмп росту колькасці наркаманаў запаволіўся. Наркотык «лёд» (метамфетамін) стаў «наркотыкам нумар адзін» сярод тых, якія ўжываюць, таксама павялічылася колькасць спажыўцоў марыхуаны. У асноўным наркаманы-рэцыдывісты ўжываюць сінтэтычныя наркатычныя сродкі.

Намеснік начальніка Нацыянальнага камітэта па барацьбе з наркотыкамі Лю Юэцзінь адзначыў, што разам з эканамічнай глабалізацыяй і развіццём сацыяльнай інфарматызацыі праблема наркотыкаў ва ўсім свеце распаўсюджваецца ўсё шырэй, у прыватнасці, наркатрафік на мяжы і міжнародныя наркасіндыкаты працягваюць пранікаць у Кітай, што стала важным знешнім фактарам высокага ўзроўню злачыннасці і злоўжывання наркотыкаў у краіне.

У адпаведнасці з артыкулам 347 Крымінальнага кодэкса Кітая, кантрабанда, продаж, транспартыроўка і выраб наркотыкаў, незалежна ад іх колькасці, павінны быць крымінальна каральныя, а распаўсюджвальнікі наркотыкаў — прысуджаныя да смяротнага пакарання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.