Вы тут

24—25 жніўня пройдзе дзіцячы маркет «РэчыДарэчы Junіor»


Дзіцячы маркет «РэчыДарэчы Junіor», прысвечаны падрыхтоўцы да школьнага сезона, пройдзе ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» 24—25 жніўня.


У бацькоў будзе выдатная магчымасць пазбавіцца ад рэчаў, цацак і кніг, з якіх «вырасла» дзіця, і набыць да новага навучальнага года нешта патрэбнае і натхняльнае. На маркеце можна будзе прадаць, купіць, абмяняць ці падарыць рэчы, якія могуць прынесці карысць каму-небудзь яшчэ, а таксама набыць новыя рэчы, канцылярскія тавары, кнігі, навучальныя дапаможнікі і гульні, якія адпавядаюць узросту дзіцяці.

Для бацькоў у рамках маркету будуць арганізаваны карысныя лекцыі пра развіццё мозга дзіцяці, узроставыя крызісы, актыўнае мацярынства, правільнае харчаванне, булінг у школе і многае іншае. Яны змогуць атрымаць кансультацыю псіхолага, лагапеда, педыятра, даведацца, што новага з'явілася ў сферы альтэрнатыўнай адукацыі: пра спартыўныя секцыі, школы англійскай мовы, студыі ранняга развіцця.

Для дзяцей будуць арганізаваныя буккросінг, дзіцячая пляцоўка, гульні і майстар-класы, знаёмства з музычнымі інструментамі і чытанне ўслых.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя бацькі, установы пазашкольнай адукацыі, спартыўныя секцыі, мастацкія і музычныя школы, рамеснікі і інДля бацькоў, якія жадаюць штосьці прадаць, адкрыта рэгістрацыя падывідуальныя прадпрымальнікі.

Уваход на фестываль вольны. Удзел у маркеце каштуе 10 рублёў. Для бацькоў, якія жадаюць штосьці прадаць, адкрыта рэгістрацыя па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Сабрацца ў школу і не спустошыць бюджэт

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.