Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і Узбекістана правялі пад Мінскам нефармальную сустрэчу


Па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў наведаў дзяржаўную рэзідэнцыю «Заслаўе», паведамляе БЕЛТА.


Кіраўнікі дзяржаў прагуляліся па тэрыторыі рэзідэнцыі, а затым абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка прэзентаваў свайму узбекскаму калегу пано «Беларус» і беларускую вышыванку, а яго малодшы сын Мікалай уручыў Прэзідэнту Узбекістана статуэтку зубра. Шаўкат Мірзіёеў у сваю чаргу падарыў кіраўніку дзяржавы статую хакеіста.

Прэзідэнты таксама пагутарылі ў нефармальнай абстаноўцы. Прычым месцам сустрэчы была абраная разьбяная альтанка, якую Шаўкат Мірзіёеў падарыў Аляксандру Лукашэнку ў мінулым годзе пасля яго афіцыйнага візіту ў Узбекістан.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Узбекістана сёння прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Перамовы кіраўнікоў дзяржаў адбудуцца 1 жніўня ў Палацы Незалежнасці.

Бакі разгледзяць перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, транспартнай сферы і IT-сектары. Асаблівая ўвага будзе нададзена наладжванню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, паглыбленню вытворчай кааперацыі і забеспячэнню спрыяльных умоў для ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі.

Прэзідэнты плануюць разам наведаць выставу нацыянальнай прадукцыі Узбекістана, якая ў гэтыя дні праходзіць у беларускай сталіцы. Праграма візіту Шаўката Мірзіёева таксама прадугледжвае наведванне Парку высокіх тэхналогій.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.