Вы тут

Разрадам маланкі смяротна траўмавана жанчына


Паблізу вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна, як мяркуецца, разрадам маланкі смяротна траўмавана жанчына. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржкамітэта судовых экспертыз, паведамляе БелТА.


Трагедыя адбылася, калі дзве мясцовыя жыхаркі ў час навальніцы ехалі на веласіпедах па дарозе Мілашэвічы — Глушкавічы. Прыкладна ў 14.20 у небе бліснула маланка і пенсіянерка, якая ехала наперадзе, звалілася. Другая жанчына спынілася, каб дапамагчы ёй, але тая ўжо не падавала прыкмет жыцця. Яе вопратка была абпалена ў некалькіх месцах.

Пры правядзенні судова-медыцынскай экспертызы на целе загінулай эксперт выявіў сляды, характэрныя для паражэння электрычным токам. Дадатковыя даследаванні дазволяць устанавіць дакладную прычыну смерці.

Як паведамілі ў Дзяржкамітэце, удары маланак выключна небяспечныя. Яе ўдар смяротны для ўсяго жывога, праўда, у людзей і жывёл маланка трапляе параўнальна рэдка і толькі ў тых выпадках, калі сам чалавек з-за сваёй бяспечнасці ці няведання стварае для гэтага спрыяльныя ўмовы.

Важна разумець, што маланка заўсёды рухаецца да зямлі самым кароткім шляхам і часцей за ўсё б'е ў высокія прадметы, а з двух прадметаў аднолькавай вышыні — у той, які з'яўляецца лепшым правадніком. На вуліцы варта трымацца далей ад высокіх дрэў, якія растуць асобна, слупоў, ліній электраперадач, а таксама ад вогнішча, бо слуп гарачага паветра — добры праваднік электрычнасці. Акрамя таго, у непагадзь нельга знаходзіцца ў вадзе, а рыбалку падчас навальніцы трэба адразу ж кінуць.

Загаловак у газеце: Смяротная маланка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.