Вы тут

Дзве сталіцы — Мінск і Ташкент — стануць бліжэйшыя


Хакіміят Ташкента і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт для рэалізацыі пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве падпісалі план мерапрыемстваў на 2019-2020 гады, паведамляе БелТА.


У прыватнасці, на гэты час гады запланавана правядзенне Дзён Ташкента ў Мінску і Дзён Мінска ў Ташкенце з арганізацыяй выставак прадукцыі і паслуг, прэзентацыямі прамысловага і турыстычнага патэнцыялу гарадоў.

Што датычыцца эканамічнага ўзаемадзеяння, то плануецца правесці бізнес-форумы, сустрэчы, канферэнцыі, сімпозіумы, выстаўкі, кірмашы, перагаворы прадстаўнікоў дзелавых колаў. Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй аб выставачных мерапрыемствах, садзейнічаць усталяванню партнёрскіх і эканамічных сувязяў у галіне тавараў і паслуг. Запланаваны форум маладых прадпрымальнікаў.

Бакі дамовіліся аб абмене перадавым вопытам і для развіцця спорту: пройдуць семінары, спаборніцтвы і сумесныя спартыўныя трэніроўкі, у тым ліку па алімпійскіх відах спорту.

У сферы адукацыі плануецца абменьвацца дэлегацыямі педагогаў устаноў агульнай і дадатковай адукацыі, арганізоўваць паездкі дэлегацый Мінска і Ташкента. Будзе развівацца супрацоўніцтва агульнаадукацыйных устаноў у галіне мастацка-эстэтычнага выхавання навучэнцаў, адбудуцца сумесныя фестывалі і конкурсы. Запланавана развіццё праектаў з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў і тэхналогій дыстанцыйнага навучання.

Што да культурнага ўзаемадзеяння, то ў праграме — правядзенне Дзён культуры, мастацкіх фестываляў, выставак. Гарады абмяняюцца інфармацыяй аб святкаваннях памятных дат і іншых значных падзей. Будуць устаноўлены прамыя кантакты паміж тэатральна-канцэртнымі арганізацыямі Мінска і Ташкента, пройдуць гастролі творчых калектываў, тэатральных груп.

Загаловак у газеце: Дні культуры, бізнес-форумы і сумесныя трэніроўкі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.