Вы тут

Надвор'е будзе як у верасні


Жнівень пакуль стартуе прахалодным надвор'ем. Прычына гэтага — магутны цыклон, цэнтр якога знаходзіцца ажно каля Паўднёвага Урала. Ён і зацягвае да нас паветраныя масы з поўначы Еўропы. Але цяпер да прахалоды дададуцца і дажджы. Падрабязней пра надвор'е на канец тыдня расказалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі. Прычына іх — атмасферныя франты. У разгар дня паветра прагрэецца максімум да 15—21 градуса цяпла.

Выхадныя пачнуцца прыкладна з такой жа тэмпературы паветра, а вось дажджоў у суботу чакаецца ўжо меней. Праўда, і ноччу не вельмі цёпла — усяго 7—13 градусаў. А вось у нядзелю да нас зноў завітаюць атмасферныя франты з ранейшым наборам — ападкамі ў многіх раёнах краіны і яшчэ больш халодным паветрам — па поўначы Беларусі днём чакаецца ўсяго толькі 13 градусаў! Праўда, на поўдні будзе да плюс дваццаці трох. А раніцай у суботу і нядзелю згусцяцца першыя туманы.

Па папярэдніх прагнозах, у панядзелак таксама чакаюцца дажджы. Уначы — зусім не жнівеньскія плюс 5—12. Ды і ўдзень не надта цёпла — плюс 12—19. Вось так да нас зусім не па графіку прыйшло вераснёўскае надвор'е...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Верасень замаўлялі?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.