Вы тут

Беларусь і Расія максімальна зблізілі пазіцыі па ўмовах адмены роўмінгу


Беларусь і Расія максімальна зблізілі пазіцыі па ўмовах адмены роўмінгу, засталося абмеркаваць спрэчныя пытанні аператарам дзвюх краін, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган, перадае карэспандэнт БелТА.


Паводле слоў Канстанціна Шульгана, бакі знайшлі кансэнсус, які ўключыў прапановы беларускага і расійскага бакоў. Цяпер ідзе афармленне дасягнутых дамоўленасцей. «Беларусь і Расія максімальна зблізілі пазіцыі. Ім трэба прыйсці да празрыстага і зразумелага фарміравання цаны за званок, знаходзячыся ў іншай краіне, каб кошт роўмінгу практычна наблізіць да ўнутраных тарыфаў Беларусі і Расіі. Сёння разлічваем канкрэтызаваць пазіцыі праекта дарожнай карты, некаторыя моманты яшчэ патрабуюць дапрацоўкі», — адзначыў міністр.

Чакаецца, што ў дарожнай карце будзе пастаўлена задача аператарам дамовіцца аб аптовых і рознічных тарыфах пры ўмове, што зніжаецца і стаўка інтэрканэкту (сістэма ўзаемаразлікаў паміж аператарамі сотавай сувязі) да мінімальнага значэння, які адобраны бакамі. Стаўкі інтэрканэкту плануецца сфарміраваць на ўзроўні 1,5 цэнта (цяпер яна ў Беларусі 30 цэнтаў).

Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі дадаў, што для вырашэння пытання аб адмене роўмінгу цалкам магчыма спатрэбіцца збліжаць заканадаўчыя базы дзвюх краін. Сёння ў Полацку праходзяць перагаворы Беларусі і Расіі па адмене роўмінгу. Расію на перагаворах прадстаўляе намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Алег Іваноў. У абмеркаванні пытання таксама прымаюць удзел прадстаўнікі іншых міністэрстваў і службаў дзвюх краін, аператараў сувязі Беларусі і Расіі.

Работа па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы праводзіцца ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Вышэйшага дзяржаўнага савета СД ад 30 чэрвеня 2017 года. Аналагічная работа вядзецца і ў Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове, Украіне.

Загаловак у газеце: Пазіцыі па ўмовах адмены роўмінгу максімальна збліжаны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.