Вы тут

Футбалісты «Шахцёра» згулялі ўнічыю ў гасцях з дацкім «Эсб'ергам» — 0:0


І выйшлі ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы.


Нагадаем, у першым матчы прадстаўнікі беларускага клуба былі мацнейшыя за саперніка — 2:0. «Да гасцявога матча ў нас былі вялікія праблемы з цэнтральнай зонай. Прыйшла ў галаву такая ідэя: згуляць з двума хуткімі гульцамі наперадзе — Кавалёвым і Бакаем — і справа паставіць Бурко, які таксама валодае такімі якасцямі, у тым ліку цягавітасцю, — расказвае галоўны трэнер «Шахцёра» Сяргей Ташуеў. — Мы рады, што хлопцы задачу вырашылі, і вырашылі яе не так, адбіваючыся, а менавіта гуляючы ў футбол. У хуткі футбол, агрэсіўны, вельмі мабільны».

У 3-м раўндзе кваліфікацыі сапернікам салігорскага «Шахцёра» стане італьянскі «Тарына». Першы матч пройдзе 8 жніўня ў гасцях, а 15 жніўня гульня адбудзецца ў Салігорску.

«Мы задаволеныя, што выйшлі далей на моцны клуб. Праўда, кім гуляць, не ведаю. У нас выпадае цяпер Сялява, няма Грамыкі, прапускае гульню Сзоке — гэта значыць, гульцы цэнтральнай зоны. У самай галоўнай зоне застаўся адзін Эбонг. Зразумела, што сапернік будзе ў баявым складзе, вельмі складана будзе яму супрацьстаяць. Будзем думаць, можа, нешта прыдумаем», — пракаментаваў Сяргей Ташуеў.

Адзначым, што «Тарына» — адна з найстарэйшых каманд у Італіі, займае сёмае месца ў чэмпіянаце серыі А.

Нагадаем, раней футбалісты БАТЭ прайгралі нарвежскаму «Русенборгу» з лікам 0:2 у выязным матчы 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Цяпер барысаўскі клуб працягне выступленне на міжнароднай арэне ў Лізе Еўропы і згуляе ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе з баснійскім «Сараева». Першая сустрэча пройдзе 8 жніўня, у адказ — 15 жніўня.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: «Задачу вырашылі»

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.