Вы тут

Ад Шанхая да Лондана


Кітайская брокерская кампанія Huatai Securities, чые акцыі каціруюцца на кітайскім рынку акцый класа А, дэбютавала на брытанскім фондавым рынку праз механізм крыжаваных таргоў паміж Лонданскай і Шанхайскай біржамі.  Такім чынам была запушчана праграма па злучэнні Шанхайскай і Лонданскай фондавых біржаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У рамках механізму кампаніі, чые акцыі каціруюцца на Шанхайскай фондавай біржы, могуць ажыццяўляць лістынг на Лонданскай фондавай біржы пры дапамозе выпуску глабальных дэпазітарных распісак, у той час як брытанскія кампаніі могуць выпускаць кітайскія дэпазітарныя распіскі на Шанхайскай фондавай біржы.

Па паведамленні Кітайскага камітэта па кантролі над каштоўнымі паперамі, запуск механізму азначае важны крок у адкрыцці кітайскага рынку капіталу, а таксама з'яўляецца важнай часткай кітайска-брытанскага прагматычнага супрацоўніцтва ў фінансавым сектары.

Механізм будзе мець стратэгічную важнасць для пашырэння каналаў трансгранічных інвестыцый і акумулявання сродкаў, стымулявання развіцця рынкаў капіталу дзвюх краін і садзейнічання ператварэнню Шанхая ў міжнародны фінансавы цэнтр, адзначылі ў камітэце.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.