Вы тут

8,8 кіламетра ў глыбіню


Тарымскі нафтапрамысловы філіял карпарацыі PetroChina, найбуйнейшага ў Кітаі вытворцы нафты і газу, абвясціў аб завяршэнні бурэння самай глыбокай у Азіі нафтавай свідравіны на сушы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па дадзеных кампаніі «Тарымскія нафтапромыслы», якая належыць PetroChina, свідравіна «Луньтань-1» з бягучай глыбінёй у 8882 метра пабіла папярэдні рэкорд (8588 метраў), усталяваны Кітайскай нафтахімічнай карпарацыяй Sinopec ў лютым 2019 года. Кампанія заявіла, што гэты факт дэманструе дасягненне сусветнага ўзроўню яе тэхналогіямі па бурэнню сверхглыбокіх свідравін.

Цай Чжэньчжун, кіраўнік аддзела разведкі рэсурсаў «Тарымскіх нафтапромыслаў» сказаў, што працоўныя пачалі бурэнне свідравіны ў чэрвені мінулага года і пераадолелі шмат цяжкасцяў, звязаных з умовамі звышвысокай тэмпературы і звышвысокага ціску. «Мы проста прабурылі Джамалунгму (Эверэст), толькі пад зямлёй», - адзначыў для параўнання Цю Бін, менеджэр разведачнага падраздзялення кампаніі.

Тарымскі нафтагазаносны басейн з'яўляецца найбуйнейшым у Кітаі, а таксама адным з самых складаных басейнаў для разведкі з-за яго суровага грунтавага асяроддзя і складаных падземных умоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.