Вы тут

Больш золата, менш долараў


Як паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне валютнага кантролю КНР, у перыяд з 2005 па 2014 гг сярэдняя прыбытковасць ад аперацый з валютнымі рэзервамі ў Кітаі складала 3,68 працэнта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У структуры валютных рэзерваў доля долара знізілася з паказчыка ў 79 працэнтаў у 1995 годзе да 58 працэнтаў ў 2014-м, а доля недоларавых валют павялічылася з 21 да 42 працэнтаў за аналагічны перыяд часу.  Структура валютных рэзерваў з кожным днём становіцца ўсё больш дыверсіфікаванай у параўнанні з сярэднім сусветным узроўнем. 

Паводле статыстычных дадзеных Міжнароднага валютнага фонду за 2018 год, аб'ём валютных рэзерваў Кітая займае каля 30 працэнтаў ад агульнасусветнага паказчыка. Акрамя таго, бесперапынна павялічваецца залаты  рэзерв краіны.  З 2005-га па канец 2018 года аб'ём яе залатога запасу вырас з 600 да 1852 тон.  Цяпер КНР займае шостае месца ў свеце па аб'ёме залатога запасу.  Кітай ужо стаў найбуйнейшым у свеце вытворцам золата, а таксама яго асноўным спажыўцом.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.