Вы тут

Што трэба ведаць пра ажыну


Ажына — культура адносна новая. Дзякуючы выдатным смакавым якасцям яна апошнім часам стала карыстацца заслужанай увагай сярод садаводаў-аматараў. Высокая ўраджайнасць, непатрабавальнасць, прастата і лёгкасць размнажэння дазваляюць з поспехам яе вырошчваць.


Ажына адносіцца да сямейства ружавых, налічвае каля 200 відаў. Сарты ажыны (а часта гэта складаныя гібрыды) дзеляць на дзве групы: прамастаячыя (куманікі), ці ўласна ажыны, і паўзучыя ажыны, якія сцелюцца, або расянкі.

Пры вырошчванні прамастаячай ажыны праводзяць прышчэпліванне ў маладых парасткаў замяшчэння. Абрэзка пладаноснай ажыны мае свае асаблівасці. Парасткі абразаюць па дасягненні імі 70—90 сантыметраў. Пры гэтым выдаляюць верхавіну даўжынёй каля пяці сантыметраў, кароцяць бакавыя галінкі, каб яны добра віліся. Ажына мае двухгадовую надземную частку, а падземную — шматгадовую. Прамастаячыя ажыны размнажаюцца атожылкамі і адводкамі, а ажыны, якія сцелюцца (расянкі), — толькі адводкамі верхавінных пупышак. Але асобныя сарты могуць даваць і атожылкі. Аднагадовыя парасткі ажыны маюць зялёную афарбоўку з чырвоным або карычневым адценнем, пакрытыя шыпамі. Ажына цвіце звычайна пазней за маліну, і дзякуючы гэтаму яе кветкі менш пакутуюць ад вясновых замаразкаў.

Па афарбоўцы ягады ажыны могуць быць чорныя, пурпурныя, чырвоныя і жоўтыя. Яны адрозніваюцца таксама па форме, велічыні і смаку. Ажына, якая сцелецца, дае плады больш буйныя і сакавітыя, чым прамастаячая. Ягады ажыны ўтрымліваюць мноства вітамінаў і па біяхімічным складзе блізкія да малін, адрозніваючыся ад іх, праўда, удвая меншай кіслотнасцю. У адрозненне ад маліны, ажыны менш камячацца пры ўборцы ўраджаю і дзякуючы гэтаму доўга захоўваюцца пры нулявой тэмпературы.

Вырошчванне ажын падобна да вырошчвання звыклых нам усім малін. На прысядзібных участках ажыны лепш за ўсё размяшчаць уздоўж агароджы на драцяной шпалеры ў выглядзе аднараднай або двухраднай пасадкі з адлегласцю паміж кустамі 0,75—1 м, а паміж радамі — 1,5—2 м. Пладаносныя сцёблы прывязваюць да верхняга шпалернага дроту, а тыя, што адрастаюць, мацуюць да ніжняга.

Пасадку лепш праводзіць вясной. Пасадачныя ямы капаюць на глыбіню і шырыню не больш за паўметра. Перад пасадкай глебу добра ўгнойваюць арганічнымі ўгнаеннямі (гноем, кампостам, торфам, перагноем) з разліку 10 кілаграмаў на квадратны метр. Мінеральныя ўгнаенні ўносяць па жаданні, але не больш за 50 грамаў у пасадачную яму, і абавязкова добра змешваюць з глебай. У далейшым штогод падсыпаюць пад кусты перагной і кампост. Ураджайнасць істотна павышаецца пры падкормцы ў чэрвені разведзеным вадой каравяком або птушыным памётам. Догляд за пасадкамі зводзіцца да праполкі, рыхлення і абавязковага палівання, асабліва ў першы год вырошчвання. Ажына наогул вельмі патрабавальная да вільготнасці глебы ў перыяд актыўнага росту парасткаў і завязяў. Інакш якасць ягад рэзка зніжаецца, яны робяцца сухія, дробныя альбо наогул ападаюць яшчэ да паспявання.

Ажына менш марозаўстойлівая, чым маліна, таму пасля выдалення восенню парасткаў, якія адпладаносілі, для захавання аднагадовых парасткаў бягучага года рэкамендуецца іх прыхіліць да зямлі, надзейна замацаваць і засыпаць снегам. Сарты прамастаячай ажыны лічацца больш зімаўстойлівымі, чым сарты ажыны, якая сцелецца. Пры абразанні ажыны разам з галінамі, якія адпладаносілі, выдаляюць слабыя, пашкоджаныя, недаразвітыя, пакідаючы ў кусце 5—8 моцных парасткаў. Для павышэння марозаўстойлівасці рэкамендуецца верхнюю частку аднагадовых парасткаў абрэзаць на 25—30 сантыметраў. Увесну бакавыя адгалінаванні куста ажыны кароцяць да 25—45 сантыметраў. Пры гэтым імкнуцца пакінуць на кожным разгалінаванні 10—12 пупышак. Гэта залежыць ад сорту, працягласці перыяду вегетацыі і тэрміну паспявання саміх ягад.

Эфектыўны прыём павышэння ўраджайнасці ажын — мульчыраванне насаджэнняў торфам, кампостам, пілавіннем і іншымі сыпкімі арганічнымі матэрыяламі.

Ажына мае рабрыстыя парасткі, звычайна густа абсыпаныя калючкамі. Але цяпер выведзены і некалькі бясшыпных сартоў. Каранёвая сістэма менш махрыстая, чым у маліны. Яна больш магутная і пранікае на большую глыбіню. Не варта забываць, што бясшыпныя сарты ажын нельга размножваць каранёвымі чаранкамі, бо ў маладых раслін, якія з іх развіваюцца, зноў з'яўляюцца шыпы.

Загаловак у газеце: Ажына на садовым участку

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.