Вы тут

Першы конкурс ваеннай песні «Цытадэль.by» прайшоў у Брэсцкай крэпасці


Як і перад вайной, у Брэсце спявалі, гучала музыка з патэфонаў, дамы запрашалі кавалераў, а ў Армейскім клубе Брэсцкай крэпасці зноў выступалі артысты. «Цытадэль.by» не проста фестываль, але яшчэ і конкурс, заяўкі на які падалі каля ста чалавек. Журы адабрала каля дваццаці выканаўцаў, якія і прыехалі з Мінска, Ліды, Магілёва, Жлобіна і іншых гарадоў. Самаму малодшаму ўдзельніку нядаўна споўнілася 12 гадоў, самаму старэйшаму — 82 гады.


Сцэнай для выступлення самадзейных артыстаў стаў музейны аб’ект, адкрыты два гады назад у памяшканні парахавога склада крэпасці. Канкурсанты ў вольны час маглі наведаць крэпасць, музейныя аб’екты, а таксама ўбачыць рэканструкцыю, якая працавала каля Армейскага клуба, і падсілкавацца кашай з паходнай кухні.

Паводле ўмоў конкурсу, кожны ўдзельнік павінен быў выканаць дзве разнапланавыя песні: музычны твор на тэму вайны і на выбар самога выканаўцы. У склад журы ўвайшлі дырэктар Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» Раман Козыраў, мастацкі кіраўнік вакальнага ансамбля «Крэсіва» Анатоль Казак, дырэктар музычнай школы X-STAR Павел Шэльпук і іншыя.

Перамога ў Першым рэспубліканскім фестывалі-конкурсе ваеннай песні «Цытадэль.by» дасталася прадстаўніцы Брэста Дзіяне Тарчылі, другое — Наталлі Ксёндз з Ліды і Арцёму Цепляшыну са Жлобіна, трэцяе месца прысуджана дуэту з Мінска ў складзе Уладзіслава Лужынскага і Святаслава Вараб’ёва і Багдану Мішкінь з Ліды.

Завяршыўся фестываль гала-канцэртам з удзелам лаўрэатаў конкурсу, а таксама ансамбля «Крэсiва» Брэсцкай абласной філармоніі. У наступным годзе фестываль-конкурс «Цытадэль.by» стане міжнародным і пашырыць геаграфію ўдзельнікаў.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Незабыўнае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.