Падчас адкрыцця трэцяга працоўнага семестра ў сталіцы было абвешчана, што трэцяя лінія мінскага метро стане гарадской маладзёжнай будоўляй.
На аб'ектах унітарнага прадпрыемства «Мінскметрабуд» працуе студэнцкі будаўнічы атрад імя Героя Савецкага Саюза Георгія Сяргеевіча Тамілоўскага. У яго ўвайшлі 20 навучэнцаў філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж». Працоўныя будні байцы будаўнічага атрада прысвячаюць пагрузцы, выгрузцы і транспарціроўцы будаўнічых матэрыялаў, ачыстцы скальных аснаванняў, сартаванню запчастак пры разборцы інструмента і іншым відам работ.
У пачатку жніўня да працы на Мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі далучыўся студэнцкі будаўнічы атрад «Адраджэнне» з Санкт-Пецярбурга.
Сяргей РАСОЛЬКА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».