Вы тут

ЕС мог бы скарыстацца магчымасцямі Беларусі ў рабоце з іншымі краінамі ЕАЭС


ЕС мог бы скарыстацца магчымасцямі Беларусі ў рабоце з іншымі краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Такую прапанову агучыў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, паведамляе БелТА.


«Мы вядзём дастаткова самастойную палітыку, не пляцёмся ў хвасце рашэнняў, якія прымаюць іншыя дзяржавы, у нас ёсць уласная лінія паводзін. Лічу, гэта заслугоўвае пэўнай увагі», — сказаў кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

Спікер падзякаваў Андрэа Віктарын за асабісты ўнёсак у развіццё беларуска-еўрапейскіх адносін. «Вельмі добра, што ў нас развіваецца дыялог, у тым ліку парламенцкі», — адзначыў ён. Разам з тым у Беларусі разлічваюць на вялікую падтрымку еўрапейскіх інстытутаў у двухбаковых міжпарламенцкіх кантактах з краінамі ЕС. У якасці прыкладу Міхаіл Мясніковіч прывёў Польшчу, Аўстрыю, Германію, Італію. «Але яны ўсе азіраюцца на пазіцыю Страсбурга і Бруселя. І ў гэтым плане, як мне ўяўляецца, можна было б «блаславіць» краіны Еўрапейскага саюза на больш дынамічнае развіццё двухбаковых адносін з Беларуссю», — лічыць старшыня Савета Рэспублікі. «Мы не кажам пра нейкія саступкі і замоўчванні недахопаў. Мы кажам пра тое, што трэба збліжаць пазіцыі», — дадаў ён.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч адзначыў неабходнасць актывізацыі дыялогу на найвышэйшым і высокім узроўнях. «Ён патрабуе вельмі сур'ёзнага развіцця, — сказаў спікер. — Мне ўяўляецца, што рабіць гэта трэба крок за крокам, выкарыстоўваючы менавіта парламенцкае вымярэнне».

У сваю чаргу, Андрэа Віктарын звярнула ўвагу на вялікі прагрэс у беларуска-еўрапейскіх адносінах. Яна падтрымала думку старшыні Савета Рэспублікі пра важнасць міжпарламенцкіх кантактаў і неабходнасць іх развіцця.

Загаловак у газеце: Стаць бліжэй да ЕАЭС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».