Вы тут

Беларускія ваенныя кінолагі ўзначалілі турнірную табліцу ў «дог-біятлоне»


На Армейскіх міжнародных гульнях, якія ў гэтыя дні праходзяць на палігонах некалькіх дзяржаў, каманда ваенных кінолагаў з Беларусі ўзначаліла турнірную табліцу па выніках практыкавання «дог-біятлон» у індывідуальнай гонцы.


Удзельнікі павінны былі пераадолець дыстанцыю ў 3200 метраў. На ёй трэба было двойчы трапіць у мішэнь з вінтоўкі — у становішчы лежачы і стоячы. Згодна з правіламі, сабака мусіў пастаянна рухацца наперадзе важатага і не адхіляцца ад маршруту. Другое месца заняла каманда Расіі. «Бронза» па выніках першага этапа — ва ўзбекскіх кінолагаў. У конкурсе «Верны сябар» таксама бяруць удзел каманды з Казахстана і Алжыра. Спаборніцтвы ў кінолагаў скончацца 11 жніўня.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Нашы кінолагі — найлепшыя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.