Вы тут

Цыклон пакіне межы нашай тэрыторыі


Цыклон, які сапсаваў надвор'е ў Беларусі ў чацвер, у пятніцу пакіне межы нашай тэрыторыі. Але аднастайнай сінаптычная абстаноўка ў прыканцы тыдня не будзе. Падрабязней пра яе расказалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Такім чынам, у пятніцу раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткатэрміновыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень чакаецца ад 20 да 26 градусаў цяпла.

У суботу мы акажамся ў зоне павышанага атмасфернага ціску. Але з некаторымі асаблівасцямі — ноччу і раніцай па паўночным усходзе будзе выяўляцца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. А вось удзень да заходніх межаў наблізіцца атмасферны фронт. Таму там пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туманы. Холадна не будзе — уначы ад 8 да 13, удзень — ад 21 да 27 цяпла.

Нядзеля разам з тым выдасца дажджлівая. Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы прынясуць з сабой кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах не абыдзецца без навальніцы. Ноччу і раніцай таксама чакаюцца слабыя туманы. Уначы слупок тэрмометра не апусціцца ніжэй за 11—18 градусаў. Удзень жа будзе ад 20 да 26 са знакам «плюс».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Цёпла і з дажджамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.