Вы тут

Інфармацыя пра выбарчыя акругі даступна ў электронным выглядзе


На карце Нацыянальнага кадастравага агенцтва пачаў працаваць слой «Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў», паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.


Слой адлюстроўвае межы выбарчых акруг і месца знаходжання акружных выбарчых камісій пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, а таксама змяшчае тэкставае апісанне акруг.

На сайце Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адкрытым доступе з'явілася інфармацыя пра выбары: адпаведныя вытрымкі з Выбарчага кодэкса, Указ Прэзідэнта, актуальныя паведамленні. Таксама апублікаваныя пастановы ЦВК, зацверджаныя на апошнім пасяджэнні, і метадычныя дапаможнікі для выбарчых камісій.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Галасаваць — па карце

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».