Вы тут

У Магілёве ўспомнілі Георгія Каніскага


Імя гэтага свяціцеля, архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, вядомага філосафа, педагога і грамадскага дзеяча шмат што значыць для Магілёва. Падчас служэння на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, дзе праваслаўныя падвяргаліся ганенням, ён змагаўся за роўнасць правоў вернікаў, усё сваё жыццё клапаціўся пра асвету духавенства, займаўся адукацыяй простых людзей. У 1757 годзе адкрыў у Магілёве духоўную семінарыю і арганізаваў друкарню пры архірэйскім доме. Георгій Каніскі памёр у 1795 годзе, а ў 1993 годзе быў кананізаваны праваслаўнай царквой і далучаны да ліку святых зямлі беларускай.


У памяць аб ім у Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы Магілёва адбылася Божая Літургія, у якой прыняў удзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і адбыўся хрэсны ход са Свята-Мікольскага манастыра да дома Каніскага, дзе свяціцелю Георгію адслужылі малебен. У святочным богаслужэнні прынялі ўдзел мэр Магілёва Уладзімір Цумараў і прадстаўнікі мясцовай улады. Напярэдадні дня памяці святога, 5 жніўня, у Свята-Мікольскім манастыры адбылася ўрачыстая ўсяночная служба з чытаннем акафіста Георгію Каніскаму.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.