Вы тут

Песню бярыце з сабою. Заўжды вярнуся


Міхась Пазнякоў (нар. у 1951-м) — выдатны беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец. У розныя гады працаваў настаўнікам у школе,быў супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства, дырэктарам Літаратурнага музея імя М. Багдановіча, галоўным рэдактарам часопісаў «Вожык», «Нёман», намеснікам дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, прэміі імя П. Броўкі, прэміі «Лепшая кніга года», прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых.


Вершы — Міхась ПАЗНЯКОЎ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

Прыеду я абавязкова

У той любімы мой куток,

Дзе першае прамовіў слова,

Дзе я зрабіў свой першы крок.

Прыпеў:

І басанож прайду сцяжынкай,

Дзе па брыльянтах спелых рос

З сябрамі бегаў у ажыны

І слухаў музыку бяроз.

Куплет 2:

Прыеду, каб пачуць душою,

Як веюць водарам лугі,

Аб чым шапоча над ракою

Лес — сябра мой найдарагі.

Прыпеў.

Куплет 3:

І роднай вёсцы пакланюся,

Зямлі прыгожай, маладой.

І землякам — руплівым людзям,

Адданы ім усёй душой.

Прыпеў.

Куплет 4:

Там шум жытоў і квецень бульбы,

Блакітным морам лён цвіце...

З усіх дарог я, край мой любы,

Заўжды вярнуся да цябе.

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.